Свернуть поиск
Дополнительная колонка
Правая колонка
Прыемна было далучыцца да кніжнага свята і мне. Выступленне перад юнымі чытачамі, удзячныя вочы хлопчыкаў, дзяўчынак і дарослых, цікавыя сустрэчы, новыя знаёмствы, станоўчыя эмоцыі, добрае надвор’е і нават сапраўдныя цуды, якія мог здзейсніць только Бог, - такой запомнілася сталіца беларускага Палесся ў гэты дзень.
Напрыклад, падпісваючы паэтычную кнігу «На изломе строки» хлопчыку з імем Арсеній, з-за гучнай музыкі я недачула і, палічыўшы, што яго завуць Васілій, пачала пісаць: «Васил». Такім чынам, кніга «сапсавалася». Але праз некалькі гадзін да нашага століка, дзе праходзілі аўтограф-сесіі, падышла дзяўчынка і захацела набыць менавіта гэтую кнігу. І раптам высветлілася, што яна Васіліса. Мне прыйшлося проста прадоўжыць подпіс. Хіба гэта не цуд?

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного
Присоединяйтесь к ОК, чтобы посмотреть больше фото, видео и найти новых друзей.
Нет комментариев