Свернуть поиск
Фид
Валерий Пархомчук
поделился темой21 фев 2025
Вельмі многа людзей у маей Радзіме мне ня вядомыя тамуб хацелася ім троху распавядаць аб нашай весачцы-Хто бачыу замалеукі -відэа са свята вескі Кротава той трохі мае уяуленне аб нашай гісторыі Але мне б хацелася апавядаць маладзенам аб тым куточку дзе нарадзіуся і вырас я А нарадзіуся я і вырас на Осэлыцы так называецца канец нашай вескі у бок Наваселак і Моладава- так на Аселыцы дарога пайшла у двух напрамках Пачнем злева- Пабудавау сабе хату Сяргей Жук-па мянушцы Серго Ен узяу сабе у жонкі загадчыцу сельмага з вескі Якша-у іх нарадзіліся двое дзяцей-дзве вельмі прыгожыя дзяучынкі На жаль гаспадароу ужо няма на гэтым свеце А дзяучаты жывуць поуным жыццем і спісваемся у соцсетках Наступны дом-сямьі Калядзічау Гэта выдатная і шматлікая сямья Гаспадар Аляксандр Паулавіч-быу загадчыкам вясковага клуба-ладзіу кіно канцэрты і сам быу удзельнікам многіх сценак і пастановак Моладзь да яго адносілася з пашанай -хто як не ен можа прадоужыцьа гулянку пасля 24-гадзін Гэта была вялікая сямья-у іх нарадзіліся наступныя дзеці-Раіса-атрымала вышэйшую адукацыю у Брэсцкім педінстытуце-пасля працавала настауніцай у весцы Асауніца выйшла замуж за калегу але шлюб быу нядоугім-хаця нарадзіла дачку Потым яна выйшла замуж за сына калегі і нарадзіла блізнят-дзве дзяучынкі Пасля Раісы нарадзіуся Федар у 19 54 годзе Пасля вучобы выехау у Растоу дзе жыве і зараз Некалькі гадоу назад прыехау на пабачэннне з роднымі Што мяне уразіла гэта тое што ен амаль не змяніуся Наступным нарадзіуся Мікалай-мой аднагодак аднакласнік а таксама сябар на многія гады Наступным нарадзіуся Ленік-выдатны футбаліст і чалавек Апошняй нарадзілася Ніна-вясе лая і непасрэдная дзяучына Хачу зауважыць што з моладзі ужо на лічваем сем чалавек з двух хат Наступным дваром была хата Мікалая І Надзеі ЯНЫ родам з нашай вескі былі немцамі вывезены у Нямеччыну дзе працавалі у бауэра валодалі нямецкай мовай-адносна у іх не было дзяцей аб чым Надзя шкадавала ш то я не магу сказаць пра Калюня які любіу чарку Наступная сядзіба складалася з двух дамоу у якіх пражывалі родныя браты-Алесь і Васіль Алесь быу жанаты на Юстыне-мянушка-Шоломыха У іх нарадзіліся трое сыноу-Павел-Мікалай і АЛЯКСАНДР Старыя людзі казалі што у Юстыні нараджаліся і дочкі але іх ніхо ня бачыу Хлопцы былі не такія як звычайныя дзеці-яны калі хацелі ішлі ушколу -а ікалі не то не У Паула была сямья -жонка з вескі Вулька -Дастоеуская але ен іх кінуу і зьехау на Поунач дзе і згінуу Казалі выпіу нешта непатрэбнае Мікалай таксама не захацеу працаваць у калгасе і падауся на заработкі дзе пазнаеміуся з Аленай якая нарадзілася у весцы Парэчча-Пінскага раена З заробкау яны прывезлі патэфон і слухалі песні Яшчэ яны ганарыліся тым што іхняя нявестка такая прыгожая як і нявестка брата Васіля Апошнім нарадзіуся Аляксандр-названы у гонар бацькі-удзельніка ВАВ які быу паранены і вайну кончыу у шпіталі Гадоу больш за дзесяць ен зьявіуся у весцы нідзе не працавау выпівау крау курэй-казалі што сядзеу -яго дзяцей усынавілі людзі з Варонежа Потым ен прадау бацькоускі дом і жыу дзе папала-грошы прагуляу і напісау сакамерніку каб яго забрау да сябе Той пр ыехау і забрау да сябе каб у яго быу свой парубак Яго родны брат Васіль пабудавау хату на тым жа участку што і Алесь У Васіля таксама было трое дзетак-дзве дзяучыны і сынок якім вельмі ганарыуся Васіль Дзяучаты пашлі замуж адна у Парэчча а другая у Наваселкі Сын Васіль закончыу вучэльню звязанную высокай напругай і выехау у Лагішын Пінскага раену для абслугоуввання вузла З ім я сустрэуся праз многа гадоу у Поукацічах на провадах у армію Валодзі Шульгана
3 комментария
1 раз поделились
17 классов
На этом пока всё
Войдите в ОК, чтобы посмотреть всю ленту
84
- Татьяна ЗабурчикИваново
- Свет ЛанаСмоленск
- Svetlana 💞Молодечно
- ЕЛЕНА ЮшмановаИваново
2
- Кротово- моя Родина220 подписчиков
- МЕХВОД142746 подписчиков
Правая колонка